https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Гродне пройдзе адкрыты Кубак Беларусі па кіберспорце


25 і 26 лютага ў Гродне адбудзецца адкрыты Кубак Беларусі па кіберспорце, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл, паведаміла прэс-служба Міністэрствы абароны.
Арганізатарамі турніру выступаюць Міністэрства абароны, Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт, абласны камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, а таксама распрацоўшчык аднаго з самых паспяховых гульнявых праектаў 2011 года — шматкарыстальніцкай камп`ютарнай гульні World of Tanks — СТАА "Гейм Стрым" пры падтрымцы кіберспартыўнага партала sng.by і ААТ "140 рамонтны завод".

У паведамленні прэс-службы ваеннага ведамства адзначаецца, што ўжо больш за сем гадоў Мінабароны рэалізуе праграму папулярызацыі камп`ютарных гульняў у інтарэсах патрыятычнага выхавання і дапрызыўной падрыхтоўкі моладзі. Штогод праводзяцца як унутраныя, так і міжнародныя турніры па розных кіберспартыўных дысцыплінах. Асноўны ўпор робіцца на прыкладны характар гульняў.

Асноўнай дысцыплінай, што падтрымлівацца Міністэрствам абароны, да гэтага часу з`яўляўся сімулятар самалётаў Другой сусветнай вайны "Іл-2. Штурмавік", распрацаваны расійскай кампаніяй. Для гульні на гэтым сімулятары гульцы (віртуальныя пілоты) павінны былі вывучыць шмат інфармацыі па ваеннай гісторыі, тактыцы паветранага бою, будове самалётаў, аэрадынаміцы, сродках авіяцыйнага паражэння і ўзбраенні. Шмат такой інфармацыі атрымлівалі з інтэрнэту. Зараз у ваенным інфармацыйным агенцтве "Ваяр" пры падтрымцы авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі створаны цэнтр віртуальных пілотаў, дзе распрацавана спецыяльная дзевяцімесячная праграма падрыхтоўкі віртуальных пілотаў. У 2012 годзе заканчвае авіяфакультэт Ваеннай акадэміі пераможца першага чэмпіянату па "Іл-2. Штурмавік" Аляксандр Кулеш, які з віртуальнага пілота стаў рэальным лётчыкам-знішчальнікам.

Другая кіберспартыўная дысцыпліна, якую падтрымлівае Мінабароны, — гульня World of Tanks, створаная "Гейм Стрым". Крыху больш чым за адзін год World of Tanks стала рэкардсменам Кнігі рэкордаў Гінеса па адначасовым знаходжанні гульцоў на серверы (больш за 91.000 чалавек). Праект, які хутка развіваецца, налічвае больш за 18.000.000 гульцоў ва ўсім свеце. Ён дазваляе эфектыўна адпрацоўваць тактыку каманднай гульні, патрабуе самааддачы і дысцыплінаванасці, а таксама фундаментальных ведаў у галіне ваеннай гісторыі, будове танкаў, танкавага ўзбраення і тактыкі дзеянняў танкавых падраздзяленняў розных армій свету.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 9 лютага 2012
 
Дата публикации:09.02.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2878
 
Ключевые слова:
Киберспорт Спорт в Беларуси Гродна
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме