"У Беларусі не выконваюцца правы чалавека. Правядзенне чэмпіянату па хакеі ў гэтай краіне — кепскае рашэнне і нечаканы падарунак для Аляксандра Лукашэнкі", — заявіў Польскаму радыё Роберт Галаньскі, прэс-сакратар Ежы Бузека.
Бузек больш чым год таму заклікаў IIHF адмяніць правядзенне чэмпіянату ў Беларусі, нагадаў Галаньскі. Ён адзначыў, што такая пазіцыя не толькі старшыні, але і ўсяго Еўрапарламента, які прыняў адпаведную рэзалюцыю.
Прэс-сакратар таксама нагадаў аб аналагічнай пазіцыі Кангрэса ЗША, ухваленай прэзідэнтам гэтай краіны Баракам Абамай: кангрэсмены хочуць, каб рашэнне аб чэмпіянаце было звязана з вызваленнем у Беларусі палітзняволеных.
Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 12 студзеня 2012