На мінулым тыдні спартсменка выйграла буйны турнір у Сіднеі, аднак на яе пазіцыю ў рэйтынгу гэта не паўплывала. Наперадзе па-ранейшаму датчанка Каралін Вазняцкі і чэшка Петра Квітава.
Анастасія Якімава перамясцілася з 62-га на 63-і радок, Вольга Гаварцова — са 112-га на 114-ы.
У парным рэйтынгу Азаранка захавала 12-е месца, Гаварцова — 45-е, Таццяна Пучак апусцілася з 69-га на 70-е.
У парным рэйтынгу АТП Максім Мірны і Дэніэл Нестар па-ранейшаму дзеляць трэцяе месца.
З 16 па 28 студзеня ў Мельбурне пройдзе адкрыты чэмпіянат Аўстраліі — першы з чатырох у сезоне турніраў Вялікага шлема. У першы дзень на корт выйдуць Азаранка (саперніца — № 193 рэйтынгу Хізэр Уотсан з Вялікабрытаніі), Якімава (№ 80 італьянка Раміна Апрандзі) і Гаварцова (№ 98 аўстрыйка Патрыцыя Майр-Ахляйтнер).
Найвышэйшае дасягненне Азаранка на гэтым турніры — выхад у чвэрцьфінал (2010), Якімавай — трэці раўнд (1/16 фіналу) (2007). Гаварцова далей першага круга за гады ўдзелу (2008—2011) ні разу не прасоўвалася.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 16 студзеня 2012