https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дар`я Домрачава фінішавала трэцяй у гонцы пераследавання на этапе Кубка свету па біятлоне ў Кантыялахці


Беларуская біятланістка Дар`я Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы пераследавання, якой 12 лютага ў фінскім Кантыялахці завяршыўся восьмы этап Кубка свету.
У адпаведнасці з вынікамі спрынту, які прайшоў напярэдадні, спартсменка пайшла на дыстанцыю трэцяй і фінішавала з вынікам роўна 33 хвіліны, дапусціўшы чатыры промахі пры стральбе (2+0+2+0), Домрачава на 37 секунд адстала ад пераможцы — фінкі Кайсы Мякярайнен (0+1+0+0; стартавала другой) і на 1,1 секунды — ад немкі Магдалены Нойнер (0+1+1+2; стартавала першай).

Людміла Калінчык заняла 31-е месца (38.37,1; 0+1+2+1; стартавала 33-й), Анастасія Дубарэзава — 34-е (39.04,9; 1+1+1+3; 40), Надзея Скардзіна — 39-е (39.38,4; 0+0+3+2; 38) сярод 57 удзельніц.

У  агульным заліку Кубка свету лідзіруюць Нойнер (930 ачкоў), Домрачава (891) і Мякярайнен (793). Скардзіна на 40-м месцы (122), Калінчык — на 42-м (120), Ірына Крыўко — на 87-м (1).

У мужчын наперадзе француз Мартэн Фуркад (774), нарвежац Эміл-Хегле Свендсан (753) і немец Андрэас Бірнбахер (607). Беларускі біятланіст Аляксандр Бабчын на 69-м месцы (30), Сяргей Новікаў — на 71-м (25), Юрый Лядаў — на 81-м (19), Яўген Абраменка — на 82-м (18).

Дзявяты этап Кубка свету пройдзе 16—18 сакавіка ў Ханты-Мансійску. З 1 па 11 сакавіка ў Рупольдынгу (Германія) адбудзецца чэмпіянат свету па біятлоне.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 12 лютага 2012
 
Дата публикации:12.02.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2243
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Биатлон Гонка преследования Кубок мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме