"З-за таго, што ўдару стыхі падвергліся і асобныя раёны Каралеўства Камбоджа і Сацыялістычнай Рэспублікі В`етнам, МЗС рэкамендуе беларускім грамадзянам праяўляць максімальную асцярожнасць пры наведванні гэтых рэгіёнаў", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы знешнепалітычнага ведамства Беларусі.
Трэці месяц працягваецца катастрафічная паводка ў Тайландзе. З-за дажджоў, што пачаліся ў ліпені, большая частка гэтай краіны пайшла пад ваду, у тым ліку густанаселеная сталіца Бангкок. Глыбіня вады перавышае два метры. Сотні людзей загінулі, мільёны пацярпелі, урон ад стыхіі набліжаецца да 10 млрд. еўра.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 22 кастрычніка 2011