https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чэмпіянат свету па хакеі 2014 года пройдзе ў Беларусі, заяўляюць у IIHF


Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэне Фазель пацвердзіў, што планы па правядзенні ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі 2014 года мяняцца не будуць.
"Мы абмяркоўвалі гэта пытанне на пасяджэнні савета і на кангрэсе. Кангрэс прыняў рашэнне праводзіць турнір у Беларусі ў 2014 годзе. Мы знаходзімся ўбаку ад палітычных дыскусій", — цытуе сайт IIHF выказванне Фазеля, зробленае 5 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Калгары.

Нагадаем, заявы пра неабходнасць пазбавіць Беларусь права на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі пачалі з`яўляцца пасля жорсткага разгону 19 снежня 2010 года ў Мінску апазіцыйнага мітынгу нязгодных з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.

У студзені 2011 года прэзідэнт Еўрапарламента Ежы Бузек публічна прапанаваў на перыяд праўлення Аляксандра Лукашэнкі забараніць беларускім спартсменам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, уключаючы чэмпіянаты свету і Алімпійскія гульні. Рэалізацыю гэтай пагрозы Бузек назваў "пакуль малаверагоднай", аднак пазбаўленне Беларусі права на арганізацыю хакейнага чэмпіянату свету — цалкам магчымым.

Затым былі рэзалюцыі Сената ЗША, Еўрапарламента, заявы асобных заходніх палітыкаў. Сярод тых, хто падтрымаў ідэю адмовіцца ад правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску, быў вядомы ў мінулым славацкі хакеіст, а цяпер — еўрадэпутат Петэр Шцясны.

Сенат ЗША 14 снежня мінулага года ўхваліў Акт аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі, у якім сярод іншага заклікаў IIHF замарозіць планы па правядзенні ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі да поўнага вызвалення ўсіх палітзняволеных.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 9 студзеня 2012
 
Дата публикации:09.01.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2842
 
Ключевые слова:
Чемпионат мира Хоккей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме