https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі прайграла па булітах Швейцарыі ў фінале Кубка Аўстрыі


У фінальным матчы міжнароднага хакейнага турніру "Кубак Аўстрыі" (Клагенфурт, 16—17 снежня) нацыянальная зборная Беларусі прайграла па булітах камандзе Швейцарыі — 3:4 (1:1, 1:1, 1:1, 0:0, буліты — 2:3).
Шайбы закінулі:

у Беларусі — Андрэй Сцяпанаў (16.32, 5х4), Мікалай Стасенка (38.21, пас — Сяргей Дрозд), Сяргей Дзямагін (58.32, 6х4);

у Швейцарыі — Жульен Шпрунгер (6.25; 44.48, пас — Сціў Хіршы), Інці Пестані (22.25, асістэнты — Марцін Плюс, Горан Безіна).

Буліты: 1:0 — Андрэй Сцяпанаў, 1:0 — Б`ёрн Крыстэн (міма), 1:0 — Аляксей Калюжны (варатар), 1:1 — Жульен Шпрунгер, 1:1 — Дзмітрый Мялешка (варатар), 1:1 — Іва Рутэман (варатар); 1:2 — Жульен Шпрунгер, 2:2 — Сяргей Дзямагін, 2:3 — Жульен Шпрунгер, 2:3 — Андрэй Сцяпанаў (варатар).

Кідкі: 34 (13-11-8-2) — 49 (11-16-17-5).

Штрафны час: 39 (Уладзімір Дзянісаў, 9.30, Дзмітрый Мялешка, 27.53, 59.49, Павел Чарнавок, 33.04, 49.31 (2+5+20 хвілін), Андрэй Міхалёў, 47.46, Андрэй Стась, 49.35) — 16 (Андрэс Амбюль, 2.07, 19.17, Горан Безіна, 16.01, Алесандра К`еза, 35.49, Жульен Шпрунгер, 45.39, Марцін Плюс, 49.35, Іва Рутэман, 57.21, Б`ёрн Крыстэн, 59.11).

Склад беларускай каманды: Мезін; Дзянісаў — Стасенка, Дзямагін — Калюжны — Кальцоў; Гарошка — Касцючонак, Кулакоў — Кавыршын — Міхалёў; Башко — Антонаў, Мялешка — Стась — Сцяпанаў; Паўловіч — Кітараў — Дрозд; Чарнавок; Дудко.

У паўфінале Беларусь выйграла ў Славакіі ў авертайме — 2:1 (1:1, 0:0, 0:0, 1:0), а Швейцарыя перамагла Аўстрыю — 4:1 (1:0, 0:1, 3:0). У паядынку за трэцяе месца Славакія перамагла Аўстрыю — 2:1 (1:0, 1:0, 0:1).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 18 снежня 2011
 
Дата публикации:18.12.2011
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2444
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Кубок Австрии Хоккей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме