https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія парламентарыі выдатна гуляюць у шахматы, гольф і тэніс


Каманда Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел у Другіх гульнях парламентарыяў краін Еўропы. Спаборніцтвы праходзілі ў Маскве пры падтрымцы Федэральнага Сходу і Урада РФ, Мінспорту, турызму і моладзевай палітыкі Расіі, а таксама ўрада Масквы.
У гульнях прынялі ўдзел 120 парламентарыяў з 11 краін — Аўстрыі, Беларусі, Балгарыі, Венгрыі, Латвіі, Літвы, Расіі, Сербіі, Украіны, Харватыі, Чарнагорыі. Нашу каманду ўзначаліў намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі.

Спаборніцтвы працягваліся 3 дні па пяці відах спорту — міні-футболе, вялікім і настольным тэнісе, шахматах і гольфе. Зборная каманда парламентарыяў Беларусі прыняла ўдзел ва ўсіх відах спаборніцтваў і ў выніку ўвайшла ў лепшую пяцёрку разам з Літвой, Расіяй, Украінай і Сербіяй. Нягледзячы на алімпійскі прынцып "Галоўнае — не перамога, а ўдзел", беларускія парламентарыі ўпарта змагаліся і змаглі заваяваць 2-е месца ў турніры па настольным тэнісе (А. Кузьміч і М. Касцюк), прапусціўшы наперад толькі каманду Літвы, чацвёртае — па шахматах (С. Крыжэвіч і В. Рабец), пятае — па тэнісе (А. Антоненка і С. Маскевіч) і гольфе (Я. Арцюшэнка).

Падчас гульняў парламентарыям прадаставілася выключная магчымасць сустрэцца ў нефармальнай абстаноўцы, абмеркаваць і многія рабочыя моманты, і захады па ўмацаванні кантактаў. Было прапанавана, напрыклад, расшырыць праграму Гульняў за кошт уключэння ў яе плавання, баскетбола, валейбола, ралі. Ёсць упэўненасць: нашы перамогуць!

Звязда

24 верасня 2010


 
Дата публикации:24.09.2010
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:5953
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме