https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Моладзь Еўрапейскай народнай партыі заклікае байкатаваць чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску


Моладзь Еўрапейскай народнай партыі (YEPP), якая аб`ядноўвае нацыянальныя хрысціянска-дэмакратычныя і кансерватыўныя партыі Еўропы, патрабуе вызвалення беларускіх палітзняволеных і заклікае байкатаваць міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы ў Беларусі. У тым ліку — чэмпіянат свету па хакеі, які павінен прайсці ў 2014 годзе ў Мінску, гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай 6 лютага на канферэнцыі YEPP.
Як паведаміў прадстаўнік Беларусі ў аргкамітэце YEPP Аляксандр Шумкевіч, актывісты YEPP настойвалі на ўключэнні ў рэзалюцыю пункта аб байкатаванні правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі, бо для многіх хакейных краін, у тым ліку Швецыі, Чэхіі, ЗША, з`яўляецца "абсалютна непатрэбнай нагрузкай удзельнічаць у чэмпіянаце свету, які будзе праводзіцца ў адзін год з Алімпіядай".

"А ўлічваючы наяўную ў Беларусі палітычную сітуацыю і даволі жорсткае стаўленне да гэтага еўрапейскіх краін, мы можам атрымаць сітуацыю, калі Міжнародная федэрацыя хакея ўсё-такі пакіне правядзенне гэтага чэмпіянату ў Мінску, але прыедуць да нас толькі Расія і Казахстан", — сказаў Шумкевіч.

У рэзалюцыі таксама ўтрымліваецца заклік да афіцыйных органаў Еўрасаюза і краін — удзельніц ЕС максімальна садзейнічаць дэмакратызацыі Беларусі, а таксама аказваць падтрымку беларускім студэнтам і навучэнцам, якія пазбавіліся магчымасці вучыцца ў краіне з-за палітычных рэпрэсій. YEPP заклікае іншыя міжнародныя арганізацыі і НДА адмовіцца ад запрашэння афіцыйных беларускіх чыноўнікаў і прадстаўнікоў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі на любыя міжнародныя мерапрыемствы.

7 лютага тэкст рэзалюцыі быў распаўсюджаны па афіцыйных каналах Бруселя. У шэрагу краін таксама рыхтуюцца афіцыйныя звароты ў спартыўныя міністэрствы і ведамствы, хакейныя федэрацыі з прапановай адмовіцца ад наведвання Мінска.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 9 лютага 2011
 
Дата публикации:09.02.2011
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:4490
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Санкции Евросоюза
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме