Жаночая зборная Беларусі па баскетболе сенсацыйна перамагла расіянак і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету, які праходзіць у Чэхіі. Нашы накідалі фаварыткам сустрэчы на 17 ачкоў больш – 70:53 (23:11, 13:16, 14:8, 20:18).
Адзначым, што гэта першая перамога Беларусі над Расіяй за гісторыю існаванне нашай жаночай баскетбольнай каманды. Сярод беларусак 17 ачкоў набрала Алена Леўчанка, 15 – Юля Дурэйка і 11 – Таццяна Троіна.
За выхад у фінал нашу будуць гуляць з пераможцам пары Аўстралія-Чэхія.
Еўрарадыё
Віталь Зыблюк