У заключным паядынку беларусы абыгралі каманду ААЭ з лікам 6:4. У гэтай сустрэчы хет-трык аформіў Ігар Брышталь, яшчэ па мячы забілі Вадзім Бокач, Мікіта Чайкоўскі і Арцемій Дрозд. У першым матчы з гаспадарамі спаборніцтваў падапечныя іспанскага спецыяліста Нікаласа Альварада выйгралі з мінімальнай перавагай - 1:0 дзякуючы голу Вадзіма Бокача. А вось у сустрэчах з трохразовымі чэмпіёнамі планеты расіянамі беларускія футбалісты прайгралі. У першай гульні яны саступілі з рэзультатам 6:5 (галы ў беларусаў: Ігар Брышталь, Уладзімір Усціновіч - па 2, Мікіта Чайкоўскі), а ў другой было паражэнне з буйным лікам - 1:5 (Ягор Гардзецкі). Расіяне таксама двойчы перамаглі зборную ААЭ - 6:5 і 4:1.