https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў трэці круг турніру ў Маямі


У ЗША працягваецца адзін з самых прэстыжных турніраў у календары Жаночай тэніснай асацыяцыі — Адкрыты чэмпіянат Маямі.
Мінулай ноччу дэбютны матч на Miami Open-2023 правяла Арына Сабаленка, якая стартавала на турніры адразу з другога раўнда.

Першай саперніцай беларускі стала Шэлбі Роджэрс з ЗША. У кожным з сэтаў беларуска зрабіла два брэйкі, аддаўшы амерыканцы толькі па адным гейме на сваёй падачы. У выніку перамогі Сабаленкі з лікам 6:4, 6:3, на стадыі 1/16 фіналу Арына 26 сакавіка сустрэнецца з Марыяй Боўзкавай з Чэхіі. Напярэдадні ў трэці круг турніру ў Маямі выйшла і наша Вікторыя Азаранка, якая на гэтым этапе ўжо сёння згуляе супраць Магды Лінет з Польшчы.

Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч выступленні на Miami Open завяршыла. У матчы 1/32 фіналу наша тэнісістка ў дзвюх партыях прайграла чэшцы Барбары Крэйчыкавай (3:6, 2:6).

Таксама з мужчынскага турніру, які праходзіць у Маямі паралельна, вылецеў наш Ілья Івашка: у другім раўндзе беларус не справіўся з 4-м нумарам сусветнага рэйтынгу Касперам Руудам з Нарвегіі (2:6, 3:6).

Звязда, 25 сакавіка 2023
 
Дата публикации:25.03.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:298
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме