Удзельнікамі значнага міжнароднага старту сталі прадстаўнікі 10 краін: Беларусі, Расіі, Рэспублікі Карэя, Кыргызстана, Туркменістана, Узбекістана, Арменіі, Кітая, Таджыкістана і Марока. Па выніках турніру беларускія самбісты заваявалі 11 медалёў - два срэбныя і дзевяць бронзавых. На другую прыступку п`едэстала ў катэгорыі да 72 кг падняліся Анжэла Жылінская, таксама серабро ў вазе да 80 кг дасталася Карыне Шут.
Бронзавымі прызёрамі міжнародных спаборніцтваў сталі Анфіса Капаева (да 50 кг), Яна Бяганская (да 59 кг), Настасся Скварцова (да 65 кг), Даніэла Ждан (да 65 кг) і Валерыя Хрушчова (звыш 80 кг), а таксама Аляксандр Круглік (да 88 кг), Сяргей Лясяк (да 98 кг), Ілья Жупікаў (звыш 98 кг) і Валянцін Наталевіч (баявое самба, звыш 98 кг).
27 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
27 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА