https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/2 фіналу парнага разраду турніру WTA-1000 у Мадрыдзе


Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка і бразільянка Беатрыс Хадад Мая прабіліся ў паўфінал парнага разраду турніру катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе з прызавым фондам $7,6 млн.
У чвэрцьфінальным матчы беларуска-бразільскі тандэм абыграў у двух сэтах іспанку Паўлу Бадосу і амерыканку Бэтані Матэк-Сандс — 7:6 (7:0), 7:5.

Да гэтага Вікторыя Азаранка і Беатрыс Хадад Мая прайшлі амерыкана-нідэрландскі дуэт Дэзірэ Краўчык / Дэмі Схюрс — 6:2, 3:6, 10:7 і амерыкана-расійскую пару Кэці Макнэлі / Ганна Калінская.

Заўтра ў паўфінале адзіночнага разраду другая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка сустрэнецца з грэчаскай тэнісісткай Марыяй Сакары, якая займае 9-е месца ў сусветным рэйтынгу. На шляху да паўфінальнага паядынку лепшая беларуская тэнісістка абыграла румынку Сарану Кырсцю (44-ы нумар рэйтынгу WTA) — 6:4, 6:3, калумбійку Камілу Асарыа (115) — 6:4, 7:5, расіянку Міру Андрэеву (194) — 6:3, 6:1 і егіпцянку Маяр Шэрыф (59) — 2:6, 6:2, 6:1. У 2021 годзе Арына Сабаленка выйграла мадрыдскі турнір.

Цяперашнія спаборніцтвы на адкрытых грунтавых кортах іспанскай сталіцы завершацца 7 траўня.

Звязда, 3 траўня 2023
 
Дата публикации:03.05.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:269
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси Арына Сабаленка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме