https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская гімнастка Аліна Гарнасько выйграла пяць залатых медалёў на турніры ў Іспаніі


У іспанскім горадзе Плая-дэ-Ара завяршыўся міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы Winter Queen Cup з удзелам беларускіх грацый, паведамілі ў прэс-службе НАК.
Беларускія гімнасткі заваявалі ўсе 15 узнагарод у спаборніцтвах спартсменак 2007 года нараджэння і старэйшых. Абсалютнай чэмпіёнкай турніру стала бронзавая медалістка Алімпіяды ў Токіа Аліна Гарнасько. Наша спартсменка перамагла ва ўсіх асабістых практыкаваннях, выйграла золата ў мнагабор`і, а таксама была прызнана "Міс турніру".

Пяць медалёў сабрала і Лізавета Зоркіна, якая стала другой ва ўсіх відах праграмы, за выключэннем кампазіцыі з абручом, дзе беларусцы дасталася бронза. Срэбра ў абручы заваявала Дар`я Ткачова, таксама на яе рахунку трэцяе месца ў мнагабор`і. Акрамя таго, на подыум турніру падымаліся нашы Аліна Рэчкіна (дзве бронзы ў практыкаваннях з мячом і булавамі) і Дар`я Вярэніч (бронза ў праграме са стужкай).

Акрамя беларусак, удзел у другіх міжнародных спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы Winter Queen Cup прынялі грацыі з Іспаніі, Егіпта, Літвы і Бельгіі.

30 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.01.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:503
 
Ключевые слова:
Художественная гимнастика Спорт в Беларуси Winter Queen Cup
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме