Сёння ў вырашальным паядынку беларуска, якая займае 303-е месца ў сусветным рэйтынгу, саступіла ў двух сэтах японскай тэнісістцы Сакуры Хасогі (266-ы нумар рэйтынгу WTA) — 6:7 (8:10), 4:6.
Учора ў фінале парнага разраду беларуска-расійскі дуэт Ірына Шымановіч / Алёна Фаміна прайграў румына-бурундзійскаму тандэму Андрэя Прышакарыю / Сада Нахімана-5:7, 4:6.
У паўфінальным матчы турніру ў амерыканскім Вера-Біч з прызавым фондам $ 60 тыс. беларуская тэнісістка Вера Лапко (302) у першай партыі саступіла амерыканцы Эме Навара (148) з лікам 2:6, а потым не змагла працягнуць сустрэчу. У сённяшнім фінале амерыканка згуляе з бельгійкай Мары Бенуа (300).
Звязда, 22 студзеня 2023