У спаборніцтвах прынялі ўдзел 108 спартсменак з 14 краін: Беларусі, Сербіі, Алжыра, Азербайджана, Босніі і Герцагавіны, Харватыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Венгрыі, Казахстана, Нідэрландаў, Румыніі і Славакіі.
Беларуская каманда заваявала на турніры пяць узнагарод, адзінае золата нашай краіне прынесла Арына Данільчык (вагавая катэгорыя да 70 кг), якая ў фінальным паядынку адолела венгерку Рэгіну Лакош. Таксама да вырашальнага бою ў вазе да 60 кг дайшла наша Ала Івашкевіч, але саступіла Лорэдане Марын з Румыніі і засталася з срэбрам. Акрамя таго, бронзавыя медалі спаборніцтваў выйгралі беларускі Марына Мулярчык (да 57 кг), Яна Навашынская (да 60 кг) і Дар’я Лецка (63 кг).

Традыцыйны турнір «Кубак Нацый» з’яўляецца адным з найбольш прэстыжных сярод міжнародных жаночых стартаў і праводзіцца ў розных узроставых катэгорыях — ад школьнай да элітнай.
Звязда, 23 студзеня 2023