"Пасажыры, якія падарожнічаюць з Дубая або праз Дубай, павінны выконваць толькі транзітныя патрабаванні і патрабаванні да праезду да канечнага пункта прызначэння", - адзначылі ў кампаніі. Такім чынам, эмірат вярнуўся да дакавідных правіл уезду.
Раней абавязковыя ПЛР-тэсты на каранавірус для непрышчэпленых турыстаў адмяніў эмірат Абу-Дабі. Да гэтага для ўезду ў эмірат невакцынаваным патрабаваўся адмоўны ПЛР-тэст, зроблены за 48 гадзін да вылету.
8 лістапада 2022, Мінск
БЕЛТА