https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзве мінскія каманды ўвайшлі ў топ-3 на Кубку Беларусі па шашках-100


На камандным Кубку Беларусі па шашках-100 мінчане ўзялі золата і бронзу.
Завяршальным стартам 2022 года для беларускіх шашыстаў стаў Кубак краіны, у якім прынялі ўдзел дзевяць каманд. У складзе кожнай з іх выступалі двое мужчын і адна жанчына. Спаборніцтвы прайшлі па кругавой сістэме.

Першае месца заняла каманда Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках (Мінск), якая набрала 13 пунктаў з 16 магчымых. У яе складзе гулялі Аляксей Куніца, Яўген Жукоўскі і Марыя Часнакова. Другі вынік у каманды Гомельскай вобласці (Рыгор Кулагін, Дзмітрый Фадзееў, Ганна Барашка). Яны адсталі ад пераможцаў на адзін пункт. Бронза ў другой каманды РЦАП па шахматах і шашках (Мінск), за якую выступалі Расціслаў Лысюк, Мікіта Васько і Ірына Пашкевіч.

Кубак Беларусі стаў дастойным завяршэннем года і аказаўся вельмі ўдалым для айчынных шашыстаў, якія заваявалі на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах больш за сто медалёў.

Звязда, 31 снежня 2022
 
Дата публикации:31.12.2022
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:755
 
Ключевые слова:
Шашки Кубок Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме