https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска Дзінара Алімбекава выйграла гонку праследавання на біятлонным Кубку Садружнасці


На базе лыжна-біятлоннага комплексу «Лаура» ў Сочы працягваецца першы летні этап Кубка Садружнасці па біятлоне, у якім прымаюць удзел вядучыя беларускія і расійскія спартоўцы.
Спаборніцкая праграма суботы працягнулася жаночай гонкай праследавання. Пасля поспеху ў спрынце другую перамогу падрад атрымала Дынара Алімбекава. На чатырох агнявых рубяжах беларуская біятланістка дапусціла тры промахі і ў выніку апярэдзіла на 25,5 сек Анастасію Шаўчэнка, якая стала другой. Трэцяй стала яшчэ адна расіянка Тамара Дзербушава (35,6 сек. адставанне).

Таксама на старт выходзілі беларускі Аліна Пільчук, Дар’я Кудаева і Адэліна Сабітава, але ўсе трое адсталі на круг і сышлі з дыстанцыі.

Раней сёння адбыўся мужчынскі пасьют, у якім першынстваваў расіян Аляксей Вагін. Лепшым з беларусаў стаў Дзмітрый Лазоўскі, які заняў 11-е месца. Першы этап Кубка Садружнасці ў Сочы завершыцца заўтра, у раскладзе — дзве гонкі з масавым стартам.

Наступны летні этап турніру з 15 па 18 верасня прымуць «Раўбічы», пасля чаго Кубак працягнецца спаборніцтвамі на снежных трасах.

23-24 снежня біятланісты выступяць на навагодніх гонках у Разані, у другой палове студзеня два этапы падрад пройдуць у «Раўбічах», а заключная стадыя турніру будзе праведзена з 9 па 12 сакавіка ў Цюмені.

Звязда, 27 жніўня 2022
 
Дата публикации:27.08.2022
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:967
 
Ключевые слова:
Кубок Содружества Спорт в Беларуси Биатлон Гонка преследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме