Як адзначыў старэйшы беларускай каманды падпалкоўнік Сяргей кіпець, з кожным годам узровень конкурсу расце:
«Ужо трэці раз беларусы прымаюць удзел у конкурсе «Дарожны патруль» і заўсёды ўваходзяць у тройку наймацнейшых каманд. Вядома, за тымі хвілінамі, што каманда знаходзілася на п’едэстале пераможцаў, стаяць шматлікія гадзіны падрыхтоўкі і ўпартых трэніровак.
Гэтая ўзнагарода многае значыць для нас, гэта прызнанне нашых прац. Хлопцы сапраўды малайцы, кожны з іх выкладваўся на поўную, знаходзіўся на мяжы сваіх магчымасцяў падчас заездаў. Хочацца падзякаваць і нашых супернікаў, якія паказалі высокі прафесіяналізм і сумленную барацьбу»
Звязда, 4 верасня 2022