https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У МНС нагадалі правілы катання з горак


Аб гэтым паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.
"Кожны павінен помніць, што горкі, схілы для катання - гэта месца павышанай небяспекі, а не проста чарговая забава на зімовай прагулцы нараўне з лепкай снегавікоў і кармленнем птушак. З маленькімі дзецьмі не варта хадзіць на перапоўненую людзьмі горку са стромкімі схіламі і трамплінамі. Калі горка выклікае ў вас апаску, спачатку пракаціцеся з яе самі, без дзіцяці, выпрабуйце спуск, - расказалі ў МНС. - Калі дзіця ўжо катаецца на рознаўзроставай ажыўленай горцы, абавязкова сачыце за ім. Лепш за ўсё, калі нехта з дарослых сочыць за спускам зверху, а нехта знізу дапамагае дзецям хутка расчышчаць шлях. Ні ў якім разе не выкарыстоўвайце ў якасці горак чыгуначныя насыпы і горкі паблізу праезнай часткі дарог".

Дзеці знаходлівыя і нават просты кавалак кардону, знойдзены на вуліцы, могуць прыстасаваць для катання з горкі. "Дарэчы, гэты варыянт з`яўляецца самым бяспечным, паколькі ў гэтым выпадку вялікую скорасць не набраць і, хутчэй за ўсё, дзіця затармозіць на першым жа пакатым участку. Акрамя таго, у любы момант можна ўпасці на бок і адносна бяспечна затармазіць, - дадалі ў ведамстве. - Лядзянка дазваляе з`язджаць крыху хутчэй, тым не менш, калі паверхня горкі абледзянелая, то скорасць яна можа набраць значную. Але яна адносна бяспечная, бо не мае цвёрдых канструкцый, аб якія дзіця рызыкуе траўмавацца. Санкі - самая старадаўняя прылада для катання з горак. Выпускаюць розныя віды санак, аснашчаныя дадатковымі опцыямі. Варыянты з жалезнымі або алюмініевымі палазамі небяспечныя, бо пры падзенні з іх дзіця рызыкуе атрымаць траўму. Адносна бяспечнымі з`яўляюцца пластыкавыя санкі і санкі-карыты".

Неабходна расказаць дзіцяці, што на горках трэба паводзіць сябе акуратна і дысцыплінавана, захоўваць чаргу пры спуску.

Пераканацца ў бяспецы горкі самім бацькам, перад катаннем уважліва вывучыць мясцовасць. Сачыць за тым, каб горку не перакрывалі дрэвы, кусты, слупы вулічнага асвятлення або агароджы. Катаць дзіця з маленькіх пакатых горак. Забараніць дзіцяці катацца з горкі стоячы. Забараніць дзіцяці катацца з горак, якія размешчаны побач з дарогай. Варта навучыць малых правільна падаць: у час падзення трэба старацца перавярнуцца на бок, сагнуўшы і падціснуўшы калені.

12 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.12.2022
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:895
 
Ключевые слова:
Зимний отдых Безопасность МЧС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме