https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска Аляксандра Сасновіч прабілася ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Кліўлендзе


Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (36-ы нумар сусветнага рэйтынгу) паспяхова пачала выступленне на турніры катэгорыі WTA-250 у амерыканскім Кліўлендзе з прызавым фондам $251 тыс.
У стартавым паядынку беларуска абыграла ў двух сэтах сербскую тэнісістку Аляксандру Круніч (97) — 7:6 (7:5), 6:1. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 35 мін.

У матчы 1/8 фіналу саперніцай Аляксандры Сасновіч будзе пераможца сустрэчы паміж іспанкай Сарай Сарыбес-Торма (46) і калумбійкай Марыяй Асорыа (71).

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч (322) не змагла прабіцца ў асноўную сетку спаборніцтваў, уступіўшы ў другім кваліфікацыйным раўндзе японцы Эры Хадзумі (591) — 6:3, 1:6, 6:4.

У першым крузе парнага разраду беларуска Лідзія Марозава і амерыканка Кейтлін Крысціян сустрэнуцца з мексіканска-амерыканскім тандэмам Марсела Сакарыяс / Франчэска Дзі Ларэнца.

На мужчынскім турніры ў амерыканскім горадзе Уінстан-Салем з прызавым фондам $823 тыс. беларус Ілья Івашка (51) пачне выступленне з 1/16 фіналу, дзе згуляе з пераможцам матчу паміж чэхам Іржы Лехечкам (60) і прадстаўніком Германіі Петэрам Гаёўчыкам (111).

Для беларускіх тэнісістаў гэтыя спаборніцтвы з’яўляюцца апошняй праверкай сіл перад стартам на заключным у сезоне турніры серыі «Вялікага шлема» — адкрытым чэмпіянаце ЗША. US Open-2022 пройдзе ў Нью-Ёрку з 29 жніўня па 11 верасня.

Звязда, 22 жніўня 2022
 
Дата публикации:22.08.2022
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1009
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Теннис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме