Мінюст зарэгістраваў Беларускую федэрацыю футгольфа
Міністэрства юстыцыі Беларусі зарэгістравала Рэспубліканскае грамадскае аб`яднанне "Беларуская федэрацыя футгольфа", паведамляе Мінюст.
Грамадскае аб`яднанне ставіць сабе за мэту развіццё футгольфа ў Беларусі праз адукацыйную, фізкультурна-аздараўленчую, фізкультурна-спартыўную, спартыўную і асветную дзейнасць.