https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў фінал турніру ў Кліўлендзе


Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч прабілася ў фінал турніру катэгорыі WTA-250 у амерыканскім Кліўлендзе з прызавым фондам $251 тыс.
У паўфінале беларуска, якая займае 36-е месца ў сусветным рэйтынгу, перайграла ў трохсэтавым паядынку французскую тэнісістку Алізэ Карнэ, у якой 37-я пазіцыя, — 6:7 (5:7), 7:5, 6:3. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 53 хвіліны.

У вырашальным паядынку Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з расіянкай Людмілай Самсонавай (45-ы нумар сусветнага рэйтынгу). Раней 28-гадовая мінчанка тройчы выходзіла ў фіналы турніраў пад эгідай WTA і ва ўсіх цярпела паразы.

На шляху да цяперашняга фіналу Аляксандр Сасновіч перамагла сербскую тэнісістку Аляксандру Круніч (97) — 7:6 (7:5), 6:1, у 1/8 фіналу адолела іспанку Сару Соррыбес-Торма (46) — 4:6, 6:3, 6:3, а ў чвэрцьфінале ўзяла верх над амерыканскай тэнісісткай Мэдысан Брэнгл (63) — 6:4, 6:1.

Спаборніцтвы ў Кліўлендзе завершацца заўтра, пасля чаго вядучыя тэнісісты планеты адправяцца ў Нью-Ёрк, дзе неўзабаве адбудзецца апошні ў гэтым сезоне турнір серыі «Вялікага шлема» — Адкрыты чэмпіянат ЗША. Матчы US Open-2022 пройдуць з 29 жніўня па 11 верасня.

Звязда, 27 жніўня 2022
 
Дата публикации:27.08.2022
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:978
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Теннис Аляксандра Сасновіч
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме