Аб гэтым паведаміла дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, эксперт у галіне аграэкатурызму Валерыя Кліцунова на прэс-канферэнцыі «Дзе і як адпачыць летам: актуальныя напрамкі турыстычнага сезона».
Паводле слоў Валерыі Кліцуновай, у мінулым годзе, нягледзячы на масу абцяжваючых абставін, звязаных з пандэміяй, колькасць турыстаў, якія адпачываюць у аграсядзібах, узрасла. У 2020 годзе іх было 470 тыс., а ў 2021-м стала больш за 500 тыс.
Паводле слоў Валерыі Кліцуновай, у мінулым годзе, нягледзячы на масу абцяжваючых абставін, звязаных з пандэміяй, колькасць турыстаў, якія адпачываюць у аграсядзібах, узрасла. У 2020 годзе іх было 470 тыс., а ў 2021-м стала больш за 500 тыс.
Таксама ўзрасла колькасць аграсядзіб. На канец мінулага года іх налічвалася 3150. «У цэлым статыстыка паказвае, што галіна жыве і паспяхова развіваецца», — адзначыла эксперт.
Акрамя таго, у Беларусі актыўна развіваюцца кластары. «Гэта своеасаблівыя саюзы сядзіб, музеяў, фермерскіх гаспадарак, рамеснікаў, якія на адной тэрыторыі і пад адным брэндам разам развіваюцца і сябе рэкламуюць. З вядомых кластараў — «Валожынскія гасцінцы», «Велесаў шлях», «Заходняя скарбонка», «Муховэцька кумора», «Край жыватворных крыніц», — паведаміла Валерыя Кліцунова.
З’яўляюцца новыя аграсядзібы, якія прапануюць цікавыя прадукты, праграмы, майстар-класы. «Напрыклад, у сядзібе Elagma ў Валожынскім раёне вараць піва. Можна прыехаць туды кампаніяй, пераначаваць, закласці сваё піва і праз два-тры тыдні яго забраць. Ёсць сядзібы, якія робяць акцэнт на здаровым ладзе жыцця і новых духоўных практыках (ёга і інш.). Ёсць тыя, хто забяспечвае інфраструктуру для дзіцячых лагераў. Турыстам прапануюцца сплавы на байдарках, паходы, велапаходы», — расказала яна.
Эксперт падкрэсліла, што сядзібы сталі працаваць з тураператарамі, якія іх цяпер уключаюць у свае праграмы.
Звязда, 31 траўня 2022