Упершыню яны адбыліся ў мінулым годзе. У 2024 годзе спаборніцтвы прысвечаны знамянальнай даце — 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Ініцыятарамі праекта выступаюць галоўнае ўпраўленне адукацыі і ўпраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама. Актыўны ўдзел у арганізацыі незвычайнага турніру бяруць спецыялісты абласнога цэнтра турызму і краязнаўства, абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі.
«Галоўная мэта мерапрыемства — далучыць дзяцей да спорту і здаровага ладу жыцця, садзейнічаць набыццю ваенна-прыкладных навыкаў, — адзначылі ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі. — «Гульні адважных» садзейнічаюць фармаванню лідарскіх якасцей, пачуцця патрыятызму, уменню дасягаць пастаўленых мэт у камандзе і ўсведамленню таго, як важна быць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны, сапраўднымі абаронцамі Айчыны, прыносіць карысць грамадству, быць адзінымі і згуртаванымі».
Рабят чакае дзень, напоўнены самымі нечаканымі спаборніцтвамі. Падчас каманднай бегавой эстафеты юныя атлеты будуць пераадольваць паласу перашкод з пераносам цяжараў, пераадоленнем нахільных і вертыкальных сценак, «пастак», «бураломаў», сплаўляцца на байдарках. У конкурсе «Памяць пакаленняў» каманды прапануюць творчыя нумары, якія раскрываюць тэматыку вызвалення беларускай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Будуць гучаць музыка і песні, выконвацца танцы таго часу, тэатральныя пастаноўкі.
Сённяшнім навучэнцам у бліжэйшыя гады чакае служба ў арміі, і атрыманая спартыўная загартоўка ім вельмі спатрэбіцца, лічаць арганізатары.
Звязда, 31 жніўня 2024