https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мы ўсякім чынам будзем адстойваць правы нашых спартсменаў, каб яны маглі выступіць і прадэманстраваць самыя лепшыя дасягненні


Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка пры наведванні спартыўнага комплексу «Бабруйск-Арэна».
Наведваючы аб’екты сацыяльнай сферы, віцэ-прэм’ер спыніўся на тэме, якая хвалюе сёння многіх. «Па надуманых падставах, у парушэнне ўсялякіх норм міжнароднага спартыўнага права спартыўныя чыноўнікі міжнароднага ўзроўню адхілілі нашых спартсменаў і далей прадаўжаюць адхіляць — па тэнісістах прынялі такое рашэнне, — сказаў Ігар Петрышэнка. — Нашым спартсменам — матываваным, настроеным на перамогу — не далі выступіць, іх адхілілі ад Паралімпійскіх гульняў. Таму мы ўсякім чынам будзем адстойваць іх правы, як і правы іншых спартсменаў, каб яны маглі дэманстраваць свае самыя лепшыя дасягненні».

Паводле слоў намесніка прэм’ер-міністра, у адпаведнасці з усімі нормамі Нацыянальны паралімпійскі камітэт падаў адпаведную апеляцыю ў Міжнародны паралімпійскі камітэт. «І калі міжнародныя функцыянеры думаюць, што такімі падыходамі, выходзячы за рамкі не толькі міжнародна-прававых норм, але і любых іншых маральных прынцыпаў, будуць адхіляць нашых спартсменаў, яны глыбока памыляюцца, — падкрэсліў Ігар Петрышэнка. — Мы абавязкова знойдзем і знаходзім замены: падпісаны адпаведны каляндарны графік сумесных спартыўных мерапрыемстваў з Расійскай Федэрацыяй, на сумеснай калегіі ён быў адобраны. Мы вядзём актыўную работу, каб нашы спартсмены маглі выступіць».

Віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што плённая работа вядзецца на пляцоўцы Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Літаральна праз год пройдуць ІІ Гульні краін СНД, дзе беларускія спартсмены атрымаюць магчымасць прадэманстраваць свае лепшыя вынікі, а балельшчыкі змогуць за іх пабалець. Вядзецца ўзаемадзеянне з краінамі ШАС і БРІКС, каб больш шырокую міжнародную супольнасць уключыць у сумленную спартыўную барацьбу, развіваць спартыўныя вынікі, грунтуючыся на міжнароднай спартыўнай хартыі, адстойваючы незалежнасць і гонар нашых спартсменаў.

Пры знаёмстве з СК «Бабруйск-Арэна» Ігар Петрышэнка адзначыў, што гэты спартыўны аб’ект стаў знакавым не толькі ў маштабах Бабруйска, але і краіны ў цэлым. Ён звярнуў увагу, што трэба больш актыўна зарабляць пазабюджэтныя сродкі і максімальна ўключаць комплекс у гаспадарчы абарот. Гэта неабходна для таго, каб частку сродкаў, якую траціць мясцовы бюджэт на ўтрыманне такой вялікай інфраструктуры, можна было пераразмеркаваць на развіццё іншых сацыяльных праектаў, у якіх мае патрэбу горад, напрыклад адукацыю і медыцыну.

«Комплекс у добрым стане, відаць гаспадарлівы падыход, хлопцы актыўна выступаюць, — сказаў ён. — Прыемна адзначыць, што каманда хакейнага клуба „Бабруйск“ у гэтым сезоне заняла 4-е месца. Гэта таксама добры вынік — з 17 каманд чацвёртае месца. Паглядзелі іх трэніроўку і спадзяёмся, што ў іх ёсць усе шанцы дэманстраваць наш нацыянальны хакей. Усё робім для таго, каб падтрымліваць нашу школу, нашых спартсменаў, каб яны не толькі з матэрыяльнага пункту гледжання, але і па патрабаванні душы і сэрца адстойвалі на спартыўных арэнах гонар нашай краіны».

Паводле слоў дырэктара хакейнага клуба «Бабруйск» Сяргея Белазаровіча, асноўны напрамак дзейнасці спартыўнага комплексу — падрыхтоўка рэзерву для перадачы ў вышэйшае звяно, беларускую нацыянальную зборную па хакеі. «Таму на нашай базе і існуе дзіцяча-юнацкая спартыўная школа на 200 юнакоў, якая рыхтуе дзяцей ад 6 да 12 гадоў. Потым яны пераходзяць у каманду вышэйшай лігі, якая дзейнічае ў нас, або адбіраюцца ў зборную. Цяпер функцыянуюць 17 груп: 10 вучэбна-трэніровачных і 7 пачатковай падрыхтоўкі», — расказаў дырэктар.

Плошчы спартыўнага комплексу «Бабруйск-Арэна» складаюць амаль 16 тыс. кв.м, на гэтай тэрыторыі размясцілася не толькі лядовая арэна, але і, напрыклад, кафэ «Авертайм». Спартыўны комплекс прадастаўляе паслугі банкетнай залы, праводзіць навучальна-практычныя семінары, тут ёсць прэс-цэнтр і канферэнц-зала. Для прадастаўлення дадатковых паслуг насельніцтву ў спартыўным комплексе ўстаноўлены набор тэнісных сталоў, ёсць більярд і аэрахакей. Акрамя таго, у бягучым годзе ў «Бабруйск-Арэне» адкрылі пракат веласіпедаў, распрацаваны 3 веламаршруты праз тэрыторыю Бабруйскай крэпасці: спартыўны на 1,8 км, турыстычны на 3 км і дзіцячы на ​​500 м. Гэтыя напрамкі будуць развівацца і далей.

«Вядома, добрыя грошы спартыўныя комплексы атрымліваюць з вялікіх мерапрыемстваў — спектакляў, канцэртаў, лядовых шоу, — падкрэсліў Сяргей Белазаровіч. — Аднак у перыяд пандэміі, а таксама ў сувязі з палітычнай сітуацыяй у свеце гэты напрамак дзейнасці крыху прыпыніўся. Тым не менш, параўноўваючы I квартал 2022 года з аналагічным перыядам мінулага, аб’ём прадастаўленых паслуг і выручка па іх павялічылася на 15 працэнтаў. Нават у існуючай сітуацыі мы змаглі павялічыць аб’ём пазабюджэтнай дзейнасці. Упэўнены, пры жаданні магчыма ўсё: не трэба стаяць на месцы, трэба ісці наперад, і ўсё атрымаецца. Гэта датычыцца любога кіраўніка».

Звязда, 21 красавіка 2022
 
Дата публикации:21.04.2022
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:1073
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Бабруйск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме