https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Антон Смольскі заняў трэцяе месца ў спрынце на этапе Кубка свету па біятлоне


Беларускі біятланіст Антон Смольскі заняў трэцяе месца ў спрынце на шостым этапе Кубка свету ў нямецкім Рупольдынгу.
10-кіламетровую дыстанцыю Антон Смольскі пераадолеў за 23 мін. 55,8 сек., прайграўшы пераможцу - лідару агульнага заліку французу Кентэну Фіёну Мае 32,1 сек. Другі рэзультат на фінішы паказаў прадстаўнік Германіі Бенедыкт Доль, які апярэдзіў Антона Смольскага на 24,9 сек. У адрозненне ад двух першых прызёраў, якія прайшлі абодва рубяжы на нуль, беларус прамахнуўся апошнім выстралам на стойцы і заехаў на адзін штрафны круг.

Гэты подыум стаў для Антона Смольскага другім асабістым у сезоне: раней спартсмен падымаўся на трэцюю прыступку п`едэстала па выніках спрынтарскай гонкі ў Хохфільцэне.

У нядзельную гонку праследавання кваліфікаваліся яшчэ тры беларускія біятланісты. Максім Варабей дапусціў адзін недакладны выстрал і заняў падагульняючае 28-е месца, Мікіта Лабастаў стаў 47-м (1 промах), Дзмітрый Лазоўскі - 55-м (2). Раман Ялётнаў з чатырма штрафнымі кругамі размясціўся на 88-й пазіцыі.

Этап Кубка свету па біятлоне ў Рупольдынгу прадоўжыцца дзвюма эстафетамі. Жаночая гонка адбудзецца заўтра (пачатак у 16.30 па беларускім часе), мужчынская - у суботу. На 16 студзеня запланаваны дзве гонкі праследавання.

13 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.01.2022
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:300
 
Ключевые слова:
Биатлон Кубок мира Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме