Біятлонны квартэт паказаў выніковы вынік на 2 хвіл. 14,8 сек. горш, чым пераможцы, дапусціўшы 1 промах і затраціўшы 11 дадатковых патронаў.
Перамаглі страляючыя лыжнікі Расіі Анастасія Шаўчэнка, Анастасія Гарэева, Мікіта Поршнеў, Максім Цвяткоў. Іх вынік — 1 г. 05 мін. 58,5 сек. (0 промахаў + 6 дадатковых патронаў). Серабро ў каманды Нарвегіі (Мартэ Крокстад Юхансен, Осне Скрэд, Ховард Бугетвейт, Эрленд Аўрэнг Б’ёнтэгорд) — адставанне 54,8 сек. (0+8). Бронза ў дружыны Італіі (Беатрычэ Трабукі, Мікела Каррара, Дзідзье Б’ёна, Дамінік Віндзіш) — адставанне 1 мін. 26,5 сек. (0+9).
Звязда, 19 снежня 2021