За свае скачкі з 20-метровай вышкі Яна Несцерава ўдастоілася ацэнкі 307,90 бала. Апярэдзіць беларуску ўдалося аўстралійцы Рыяне Іфланд і канадцы Молі Карлсан. Чэмпіёнка, якая ўжо два гады не ведала паражэнняў, зарабіла 359,60 бала. Срэбраная медалістка з Краіны кляновага ліста ўдастоілася ацэнкі 323,50 бала.
Адзначым, што дзякуючы гэтаму выступленню беларуска адабралася на чэмпіянат свету-2022, які ў маі прыме Фукуока (Японія).
У мужчын у скачках з 27-метровай вышкі лепш за іншых паказаў сябе 19-гадовы брытанец Айдан Хеслап - 436,90 бала. Самы малады ўдзельнік турніру прадэманстраваў у чацвёртай спробе скачок з самым высокім каэфіцыентам цяжкасці - 6,2. Другое і трэцяе месца занялі румынскія спартсмены Каталін Прэда (433,55 бала) і Канстанцін Паповіч (432 бала).
21 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
21 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА