Мінчанін усталяваў рэкорд чэмпіянату ў гэтым відзе праграмы, які з гэтага часу складае 55,70 сек. Другое месца заняў італьянец Нікола Марцінэнгі — 55,80 сек. Бронзавы медаль дастаўся амерыканцу Ніку Фінку — 55,87 сек.
На дыстанцыі 100 м на спіне выйграў амерыканец Шэйн Касас з рэзультатам 49,23 сек. Расіянін Клімент Калеснікаў выйграў серабро — 49,46 сек. Бронза ў Роберта Глінты з Румыніі — 49,60 сек.
Таксама сёння ў вячэрняй частцы спаборніцтваў выступіць беларуска Настасся Шкурдай, у якой наперадзе фінальны заплыў на 100 м на спіне.
Звязда, 17 снежня 2021