Аляксандра Сасновіч перамясцілася з 88-га на 85-е месца, маючы 850 рэйтынгавых балаў. Учора Аляксандра Сасновіч паспяхова стартавала на турніры ў аўстрыйскім Лінцы, абыграўшы ў 1/16 фіналу францужанку Фіёну Фэра, а ў другім раўндзе сустрэнецца з экс-першай ракеткай планеты румынкай Сімонай Халеп, якая цяпер займае 22-е месца. На адзін радок паднялася Вольга Гаварцова і знаходзіцца на 135-й пазіцыі (564 бала), Юлія Гатоўка займае рэкорднае для сябе 189-е месца (365), а Ірына Шымановіч на 262-м радку (260).
Лепшыя беларускія тэнісісткі захавалі свае ранейшыя пазіцыі: Арына Сабаленка другая (6130), Вікторыя Азаранка 27-я (2166).
Топ-10 рэйтынгу WTA:
1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 7582 бала;
2. Арына Сабаленка (Беларусь) - 6130;
3. Барбара Крэйчыкава (Чэхія) - 4708;
4. Караліна Плішкава (Чэхія) - 4510;
5. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 4310;
6. Марыя Сакары (Грэцыя) - 3760;
7. Унс Джабір (Туніс) - 3455;
8. Анет Кантавейт (Эстонія) - 3396;
9. Іга Свёнтак (Польшча) - 3286.
10. Паўла Бадоса (Іспанія) - 3224.
Лідар мужчынскага рэйтынгу сербскі тэнісіст Новак Джокавіч учора стаў пераможцам турніру АТР-1000 у Парыжы і заваяваў свой 37-ы чэмпіёнскі тытул на спаборніцтвах вышэйшай катэгорыі. Ён абышоў іспанца Рафаэля Надаля па колькасці выйграных турніраў "Мастэрс". Акрамя таго, 34-гадовы серб устанавіў яшчэ адзін рэкорд - ён сёмы раз завершыць каляндарны год у рангу першай ракеткі планеты, перасягнуўшы ранейшае дасягненне амерыканца Піта Сампраса, які 6 разоў завяршаў год на першым радку рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў.
Лепшы з беларусаў Ілья Івашка цяпер знаходзіцца на 45-м месцы (1263), у Ягора Герасімава 113-я пазіцыя (675). Заўтра Герасімаў правядзе паядынак 1/16 фіналу турніру ў Стакгольме супраць амерыканскага тэнісіста Тэйлара Фрыца, які займае 26-е месца ў сусветным рэйтынгу.
Першая дзясятка рэйтынгу АТР:
1. Новак Джокавіч (Сербія) - 10 940 балаў;
2. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 7640;
3. Аляксандр Звераў (Германія) - 6540;
4. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 6540;
5. Андрэй Рублёў (Расія) - 4950;
6. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 4875;
7. Матэа Берэціні (Італія) - 4568;
8. Каспер Рууд (Нарвегія) - 3760;
9. Хуберт Гуркач (Польшча) - 3706;