https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вікторыя Сафонава выйграла міжнародны турнір па фігурным катанні ў Мінску


Беларуская фігурыстка Вікторыя Сафонава выйграла золата міжнароднага турніру Ice star-2021, які праходзіць у Мінску.
Канчатковы рэзультат пераможцы па выніках кароткай і адвольнай праграм - 198,08 бала. Другое месца заняла расіянка Настасся Гулякова - 183,06 бала. Бронза на рахунку ўкраінкі Настассі Шабатовай - 167,69 бала.

У мужчынскім адзіночным разрадзе Канстанцін Мілюкоў, які выступае за каманду Беларусі, заняў другое месца з рэзультатам 241,24 бала. Золата ў расійскага спартсмена. Яшчэ адзін беларускі фігурыст Аляксандр Лебедзеў замкнуў тройку прызёраў - 167,01 бала.

У спаборніцтвах спартыўных пар перамаглі Кацярына Юрава і Дзмітрый Бушланаў (157,37 бала). Другое месца занялі іх суайчыннікі Багдана Лукашэвіч і Аляксандр Сцяпанаў (149,93 бала).

Дзясяты, юбілейны турнір Ice star-2021, які праходзіць у сталічным спарткомплексе "Чыжоўка-Арэна" завершыцца 17 кастрычніка спаборніцтвамі ў танцах на лёдзе.

15 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.10.2021
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:244
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Фигурное катание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме