27-га верасня ў вырашальным паядынку кваліфікацыі беларус перамог у двух сэтах турэцкага тэнісіста Алтуга Чэлікбілека (168) - 7:6 (8:6), 6:3. У першым матчы кваліфікацыйнага этапу Герасімаў выйграў у расіяніна Яўгена Данскога (149) - 6:3, 7:6 (7:4). Лепшы беларускі тэнісіст Ілья Івашка (45) у 1/16 фіналу сустрэнецца з іспанцам Пабла Андухарам (92).
У 1/32 фіналу жаночага турніру катэгорыі WTA-500 у амерыканскім Чыкага з прызавым фондам $565 тыс. згуляюць дзве прадстаўніцы Беларусі. Аляксандра Сасновіч (106) сустрэнецца з амерыканскай тэнісісткай Мэдзісан Кіз (48), а саперніцай Вольгі Гаварцовай (136) будзе прадстаўніца Германіі Андрэа Петкавіч (64).
27 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
27 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА