https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Алімпіяда-2024: Шымановіч з трэцім часам выйшаў у паўфінал на стаметроўцы брасам


Беларускі плывец Ілья Шымановіч паспяхова пачаў выступленні на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
У дзённай праграме першага дня ў плыўцоў стартавалі спаборніцтвы ў чатырох індывідуальных дысцыплінах. На дыстанцыі 100 м брасам у мужчын выступіў наш Ілья Шымановіч, які быў вызначаны ў чацвёрты адборачны заплыў. Беларус дакрануўся да борціка другім, уступіўшы толькі шматразоваму алімпійскаму чэмпіёну Адаму Піці з Вялікабрытаніі. Вынік Ільі (59,25 сек) стаў трэцім сярод 36 удзельнікаў - далей прайшлі лепшыя шаснаццаць.

Паўфіналы на мужчынскай стаметроўцы брасам пройдуць сёння арыенціровачна ў 22.15 па мінскім часе, вырашальны заплыў з удзелам васьмі мацнейшых атлетаў адбудзецца заўтра вечарам. Таксама ў нядзелю выступленні на Алімпіядзе ў гэтым жа відзе праграмы ў жанчын пачне наша Аліна Змушко, а Настасся Шкурдай упершыню выйдзе ў парыжскі басейн 29 ліпеня.

27 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.07.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:220
 
Ключевые слова:
Олимпиада Париж Франция Плавание Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме