"Праявіўшы волю, вытрымку і зайздроснае тактычнае майстэрства, ты прадоўжыў слаўныя пераможныя традыцыі айчыннага акадэмічнага веславання, напоўніўшы радасцю і гордасцю сэрцы беларускіх заўзятараў. Думаю, што гэты алімпійскі поспех стаў сапраўдным падарункам у гонар нараджэння сына, з чым мы цябе таксама горача віншуем", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў Яўгену Залатому моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту ў сям`і. "Упэўнены, наперадзе цябе чакаюць новыя спартыўныя вяршыні", - адзначыў беларускі лідар.
3 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
3 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА