https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Баскаў дыскваліфікаваны на пяць гадоў


Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі і кіраўнік назіральнага савета мінскага "Дынама" Дзмітрый Баскаў дыскваліфікаваны на пяць гадоў, гаворыцца на сайце Міжнароднай федэрацыі хакея.
Дысцыплінарны савет ІІХФ правёў расследаванне, якое доўжылася 10 месяцаў, і ўстанавіў, што Баскаў парушыў Кодэкс паводзінаў ІІХФ.

"Савет прывёў дастатковыя доказы таго, што Баскаў спрабаваў наўпрост уплываць на іншых, каб падтрымаць урад Беларусі, а таксама пагражаў і дыскрымінаваў беларускіх спартсменаў з-за іх палітычных перакананняў", - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ўдакладняецца, што яшчэ 25 лістапада 2020 года ІІХФ праінфармавала Баскава аб пачатку расследавання яго меркаванай датычнасьці да інцыдэнту, які прывёў да смерці грамадзяніна Беларусі Рамана Бандарэнка.

Адказ Федэрацыі хакея Беларусі

У Федэрацыі хакея Беларусі назвалі недапушчальнай пазіцыю ІІХФ па адхіленні Баскава "за выраз асабістай грамадзянскай пазіцыі і нібыта аказаны з-за палітычных перакананняў на спартсменаў і трэнераў ціск".

"Лічым, што гэтае рашэнне было абумоўлена пастаянна узрастаючым на ІІХФ ціскам палітычных сіл, а факты нібыта дапушчаных Баскавым парушэнняў, разгледжаныя ІІХФ на падставе справаздач з боку шэрагу замежных арганізацый і прыватных асоб, могуць быць трактаваны як апярэджанне з боку ФХБ парушэння прадстаўнікамі беларускай хакейнай грамадскасці , якая актыўна заклікаюць да дэструктыўных антыграмадзянскіх і палітычных дзеянняў", - гаворыцца ў паведамленні ФХБ.

Пры гэтым у федэрацыі заявілі, што цэняць працу, якую правяла Дысцыплінарная калегія ІІХФ. А таксама рашэнне міжнароднай арганізацыі аб адсутнасці доказаў дачынення функцыянера да інцыдэнту, які адбыўся ў Мінску 11 лістапада 2020 года, калі загінуў Раман Бандарэнка.

Дыскваліфікацыю абскардзяць?

Таксама ў ФХБ паведамілі, што ў бліжэйшы час прымуць рашэнне аб мэтазгоднасці абскарджвання ў Спартыўным арбітражным судзе (CAS) Лазаны пастановы ІІХФ. У Федэрацыі падкрэслілі, што Баскаў быў абраны старшынёй на канферэнцыі, якая адпавядала статутным нормам. Пры гэтым члены выбарчай канферэнцыі выказалі аднагалосныі безумоўны давер Баскаву.

Што тычыцца бліжэйшага будучага, то Баскаў працягне працу па развіцці хакея ў Рэспубліцы Беларусь на пасадзе старшыні федэрацыі хакея Беларусі.

Мінск, 8 верасня 2021
Sputnik
 
Дата публикации:08.09.2021
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:220
 
Ключевые слова:
Международная федерация хоккея Дмитрий Басков Дисквалификация Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме