https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Азаранка і Сабаленка сталі пераможцамі парнага разраду турніру ў Берліне


Беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка сталі пераможцамі парнага разраду турніру катэгорыі WTA-500 у Берліне з прызавым фондам 565,5 тысяч долараў.
Сёння ў вырашальным матчы беларускі абыгралі амерыкана-нідэрландскі дуэт Ніколь Мелічар /Дэмі Схюрс - 4: 6, 7: 5, 10: 4. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 22 хвілін.

Раней Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка разам ніколі не дабіраліся да фіналаў парнага разраду на турнірах пад эгідай WTA. З іншымі партнёркамі Азаранка выйграла 8 турніраў, а Сабаленка 5 разоў перамагала ў дуэце з бельгійкай Элізай Мертэнса.

На шляху да фіналу спаборніцтваў у нямецкай сталіцы Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка выйгралі ў чэшскай пары Караліна Мухова/ Караліна Плішкава - 6: 1, 6: 3, потым перамаглі харвацка-амерыканскі тандэм Пятра Марціч / Шэлбі Роджэрс - 6: 3, 6: 4 , а ў паўфінале адолелі канадска-мексіканскі дуэт Шэрон Фічмэн / Джуліяна Олмас - 7: 5, 3: 6, 10: 6.

У паўфінале адзіночнага разраду Вікторыя Азаранка (16-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прайграла расійскай тэнісістцы Людміле Самсонавай (106) - 4: 6, 2: 6. Да гэтага экс-першая ракетка свету абыграла дзвюх прадстаўніц Германіі - Андрэа Петкавіч (129) - 6: 4, 7: 6 (7: 2) і Ангеліку Кербер (27) - 6: 3, 7: 5, а таксама амерыканку Джэсіку Пегулу (26) - 6: 2, 5: 7, 6: 4.

Чацвёртая ракетка планеты Арына Сабаленка ў 1/8 фіналу адзіночнага разраду прайграла амерыканскай тэнісістцы Мэдысан Кіз (28) - 4: 6, 6: 1, 5: 7.

У фінальным паядынку адзіночных спаборніцтваў Людміла Самсонава сёння сустрэнецца са швейцарскай тэнісісткай Беліндай Бенчыч, якая займае 12-е месца ў сусветным рэйтынгу.

Звязда, 20 чэрвеня 2021
 
Дата публикации:20.06.2021
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:180
 
Ключевые слова:
Вікторыя Азаранка Арына Сабаленка Теннис Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме