У байдарцы-чацвёрцы экіпаж у складзе Паўла Мядзведзева, Ільі Федарэнкі, Кірыла Нікіціна і Віталя Бялько заваяваў залаты медаль на дыстанцыі 1000 м з вынікам 3 мін 2,023 сек, срэбны медаль выйграў квартэт з Венгрыі (+0,673). Трэцімі фінішавалі байдарачнікі з Расіі (+1,827). У 2018 годзе ў Бялградзе беларускія байдарачнікі ў чацвёрцы таксама сталі першымі.
Бронзавы медаль на свой рахунак запісала Алена Наздрова ў гонках каноэ-адзіночак у жанчын на 500 м. Падагульняючы вынік беларускі - 2 мін 13,245 сек.
Першае месца ў гэтым відзе праграмы выйграла ўкраінка Людміла Лузан - 2 мін 07,235 сек. Срэбра на рахунку венгеркі Віраг Бала - 2 мін 13,332 сек.