4 чэрвеня ў славенскім Марыборы партугальцы адолелі каманду Іспаніі з мінімальнай перавагай у ліку - 1:0. На 80-й хвіліне сустрэчы абаронца іспанцаў Хорхе Куэнка зрэзаў мяч у свае вароты.
Супернік партугальцаў вызначыцца сёння позна ўвечары ў венгерскім Секешфехервары пасля другога паўфінальнага паядынку паміж камандамі Нідэрландаў і Германіі.
Фінальны паядынак за золата 23-га моладзевага Еўра адбудзецца 6 чэрвеня ў славенскай Любляні.
На мінулым кантынентальным моладзевым першынстве, якое праходзіла у 2019 годзе ў Італіі, чэмпіёнскі тытул у пяты раз заваявалі футбалісты Іспаніі, якія перамаглі ў фінале каманду Нямеччыны з вынікам 2:1.
Звязда, 4 чэрвеня 2021