Рашэнне было прынята на пасяджэнні выканкама ФХБ, які прайшоў 7 чэрвеня.
Раней пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай каманды пакінуў Міхаіл Захараў.
Нагадаем, з 26 па 29 жніўня беларусам давядзецца пазмагацца за адзіную пуцёўку на Алімпіяду з камандамі Славакіі, Аўстрыі і Польшчы. Турнір у кваліфікацыйнай групе D прыме Браціслава.
Нядаўна Крэйг Вудкрафт прадоўжыў кантракт з мінскім "Дынама". Наступны сезон стане ўжо чацвёртым для Вудкрафта ў "зуброў".
Крэйг Вудкрафт раней працаваў у штабе зборнай Беларусі на трох чэмпіянатах свету (2015, 2016, 2017) і алімпійскай кваліфікацыі да Гульняў-2018, дзе дапамагаў Дэйву Льюісу. У сезоне 2017/2018 уваходзіў у штаб зборнай Канады, якая заваявала Кубак Шпенглера-2017 і бронзу Алімпіяды-2018.
7 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА
7 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА