https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дэпутат Еўрапарламента ад Латвіі і былы мэр Рыгі Ніл Ушакоў назваў "дзіцячым шоу" інцыдэнт з заменай сцягоў у час ЧС па хакеі ў Латвіі


Аб гэтым паведамляе латвійскі партал "Наш горад".
Мэр Рыгі Марціньш Стакіс і міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч 24 мая публічна замянілі Дзяржаўны сцяг Беларусі на бела-чырвона-белую сімволіку.

"У Еўропе шмат гарадоў, якія былі значна лепш падрыхтаваны да правядзення ЧС. Але ўдалося захаваць ЧС у Рызе толькі дзякуючы добраму стаўленню да сталіцы Міжнароднай хакейнай федэрацыі. І ў гэтай сітуацыі мэр горада, які разам з міністрам замежных спраў асабіста абяцаў, што не будзе ніякіх палітычных дэмаршаў, праз некалькі месяцаў падманвае ўсіх і арганізуе дзіцячае шоу з заменай сцяга", - заявіў Ніл Ушакоў.

Дэпутат Еўрапарламента лічыць, што спорт павінен быць па-за палітыкай. "Спорт павінен быць свабодны ад палітыкі, але цяпер верагоднасць, што Рыга ў бліжэйшыя гады атрымае якія-небудзь міжнародныя спаборніцтвы, роўная нулю. З намі ніхто ніколі не звяжацца, паколькі пасля Беларусі будуць і іншыя краіны, з якімі будуць весціся дыскусіі, а нам нельга давяраць", - паведаміў ён.

Палітык таксама выказаўся наконт замены ў час чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе расійскага сцяга алімпійскім.

"Бегаць па горадзе і мяняць сцягі ў час міжнародных спаборніцтваў у цэлым не вельмі добры стыль для мэра. Мяняць жа сцягі, якія твая Дума толькі што сама вывесіла, - гэта або чарговы элемент у шоу пад назвай "рэстарт Рыгі", або Стакіс проста ўжо рыхтуецца да выбараў у Сейм (парламент) і эвакуацыі з Думы", - лічыць Ніл Ушакоў.

Як паведамлялася, Генпракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу ў сувязі з інцыдэнтам з дзяржсцягам Беларусі ў Рызе. У ведамстве лічаць, што такая знявага дзяржаўнай сімволікі ўнізіла нацыянальную годнасць беларусаў.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава 1 ліпеня заявіла, што Расія пасля інцыдэнту са сцягам закрыла ўезд у краіну мэру Рыгі Марціньшу Стакісу.

5 ліпеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.07.2021
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:277
 
Ключевые слова:
Латвия Государственная символика Чемпионат мира Хоккей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме