Удзел у турніры прынялі шасцёра беларускіх паралімпійцаў: чацвёра мужчын і дзве дзяўчыны. У фехтаванні на шпагах у жанчын бронзавым прызёрам стала Яна Шлыкава – на стадыі адной чацвёртай беларуска перамагла францужанку Стэфані Друа Малармэ, а ў паўфінале саступіла будучай чэмпіёнцы Трыніці Лоўціэн з Канады.
Таксама бронзавы медаль у фехтаванні на шаблях заваявала Кацярына Мышко. У чвэрцьфінале наша спартсменка была мацнейшая за Марго Фурмон з Францыі, але ў наступным крузе прайграла яе суайчынніцы Эноры Тар’ю. Перамогу ў шаблістак атрымала брытанка Джэма Коліс.
У мужчынскіх спаборніцтвах беларусы Мацвей Дамарацкі і Іван Ажгірэй трапілі ў васьмёрку лепшых у рапірыстаў, а Руслан Зімніцкі і Данііл Савянок увайшлі ў топ-8 у фехтаванні на шаблях.
Звязда, 24 чэрвеня 2024