https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У грамадзян якіх краін карыстаецца папулярнасцю беларускі бязвіз?


Грамадзяне Германіі часцей за ўсіх наведвалі Беларусь за месяц з пачатку дзеяння пашыранага бязвіза. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
За тыдзень Беларусь наведалі каля 900 іншаземцаў з 35 еўрапейскіх краін «пашыранага бязвізу», а з 19 ліпеня — 2650 турыстаў. Найбольшай папулярнасцю новы парадак уезду карыстаецца ў грамадзян Германіі і Эстоніі — 38 працэнтаў і 21 працэнт ад агульнай колькасці тых, хто прыбыў адпаведна.

З пачатку года магчымасцю бязвізавага ўезду ў Беларусь таксама скарысталіся 140 268 жыхароў сумежных краін ЕС. Сярод іх 52657 грамадзян Латвіі, 58454 грамадзяніна Літвы і 29157 грамадзян Польшчы. Усяго з 15 красавіка 2022 года Беларусь па бязвізу наведалі 943 524 замежнікі.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку «Граніца Беларусі».

Звязда, 19 жніўня 2024
 
Дата публикации:19.08.2024
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:227
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси Статистика Визовый режим Безвиз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме