Паведамленне пра смерць 18-гадовай дзяўчыны ў басейне паступіла ў праваахоўныя органы каля 17:00 у суботу, 14 лістапада. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.
Следчыя апытваюць сведак, вывучаюць запісы з камер відэаназірання, адбіраюць дакументацыю, якая рэгламентуе працу басейна.
Дакладная прычына смерці будзе высветленая па выніках судова-медыцынскай экспертызы. Абставіны здарэння высвятляюцца.
Звязда, 15 лістапада 2020