https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Два грыбнікі згубіліся за мінулыя суткі ў лясах Магілёўшчыны


У зводкі ратавальнікаў за мінулыя суткі, 1 ліпеня, патрапілі адразу тры выпадкі заблукаўшых у лясах людзей — з Кіраўскага, Чэрыкаўскага і Бярэзінскага раёнаў, паведамляе МНС.
Так, у 14.50 работнікам Кіраўскага райаддзела МНС паступіла паведамленне ад самой заблукаўшай пра тое, што яна не можа знайсці выхад з лесу. Паводле яе слоў, каля 10.00 таго ж дня яна пайшла з дому за грыбамі з вёскі Ахоцічы ў кірунку вёскі Рудня. У 16.19 жанчына выйшла на гукавы сігнал аўтацыстэрны і ў медыцынскай дапамогі не мела патрэбы.

У Чэрыкаўскім раёне паведамленне паступіла ў 17.40 ад жонкі заблукаўшага мужчыны. Каля 14.30 ён адышоў ад групы ў пошуках грыбоў каля вёскі Драгунскія Хутары і знік. У 18.39 ратавальнікамі быў знойдзены і перададзены брыгадзе медыкаў. Пасля агляду шпіталізацыя не спатрэбілася.

Акрамя таго, працягваюцца пошукі пенсіянера ў Бярэзінскім раёне. Яшчэ 30 чэрвеня каля 15.00 ён пайшоў з вёскі Паложына ў кірунку вёскі Боркі без мабільнага тэлефона і не вярнуўся.

Сяргей Расолька
Звязда, 2 ліпеня 2020
 
Дата публикации:02.07.2020
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:440
 
Ключевые слова:
Магілёўшчына Грибная охота Ориентирование на местности Происшествия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме