Па дарозе з Барысава аўтамабіль судзейскай брыгады быў спынены невядомымі. Яны пагражалі, абражалі і выказвалі незадаволенасць судзействам матча БАТЭ — «Шахцёр».
АБФФ паведаміла пра інцыдэнт, які адбыўся пасля матчу 13-га тура чэмпіянату Беларусі БАТЭ — «Шахцёр» (2:2).
«Па дарозе з Барысава аўтамабіль судзейскай брыгады і інспектара матчу быў спынены транспартным сродкам пасля неаднаразовага наўмыснага стварэння аварыйных сітуацый. Здзейсніўшы абгон, азначаны транспартны сродак рэзка спыніўся і заблакаваў рух аўтамабіля судзейскай брыгады і інспектара матчу. Затым невядомыя асобы запатрабавалі ў судзейскай брыгады і інспектара матчу выйсці са свайго аўтамабіля і сталі абражаць і пагражаць, выказваючы незадаволенасць судзействам матчу з удзелам футбольных клубаў «БАТЭ» Барысаў і «Шахцёр» Салігорск, пасля чаго схаваліся.
У сувязі з гэтым АБФФ заяўляе, што падобныя дзеянні катэгарычна непрымальныя. У мэтах абароны афіцыйных асоб Асацыяцыя прыме ўсе неабходныя дзеянні ў рамках заканадаўства Беларусі. Усе наяўныя матэрыялы па вышэйпаказаным інцыдэнце, у тым ліку дадзеныя відэарэгістратара, які зафіксаваў інцыдэнт, і рэгістрацыйны нумар транспартнага сродку зламыснікаў будуць перададзены ў кампетэнтныя органы», — паведамляе прэс-служба федэрацыі.
Звязда, 15 чэрвеня 2020