Такія аб’екты для захоўвання двухколавага транспарту ствараюць на плоскасных стаянках ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі».
Да гэтага часу там налічваецца 35 велагаражоў на 30 месцаў кожны. У чэрвені размесцяць яшчэ 10. Іх усталёўваюць па выніках апытанняў карыстальнікаў стаянак. Калі набіраецца хоць бы 10 жадаючых пакідаць там свае ровары, будуюць велагараж на 30 месцаў. На некаторых стаянках, дзе попыт на месцы для байкаў вялікі, ужо маецца па некалькі велагаражоў.
Звязда, 30 траўня 2020