https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Назарбаеў раскрытыкаваў Лукашэнку за якасць малака


Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў раскрытыкаваў Аляксандра Лукашэнку за якасць малака, якое пастаўляецца.
16 верасня ў Сочы на XII Форуме міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Расіі і Казахстана Назарбаеў заявіў пра неабходнасць "распрацаваць новыя стандарты і патрабаванні тэхнічных рэгламентаў у частцы дакладнага прапісвання складу прадуктаў і якасці сыравіны".

"Элементарна няма дакладнай мяжы паміж натуральным і адноўленым малаком. Мы з нашым сябрам Аляксандрам Рыгоравічам спрачаемся, ён шпарыць сюды парашок, парашок разбаўляецца, прадаецца. Гэта зусім не неразведзенае малако", — сказаў казахстанскі прэзідэнт, словы якога прыводзіць прэс-служба Крамля.

"Гэта малочны напой", — зрабіў рэмарку прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

"Гэта малочны напой, — працягнуў Назарбаеў, — ён на Захадзе менавіта такім і лічыцца, а прадаецца па тых жа цэнах, па якіх вырабляюць наша малако. Ён зараз моцна са мной спрачаўся б тут, вядома, але насамрэч гэта так. Нам трэба ў гэтым разабрацца. Нашы таваравытворцы кажуць: "Як жа так? Якасць нашага малака і гэтага малака зусім розная". А ў нас няма мяжы, мы самі вінаватыя ў гэтым. Павінна быць справядлівая канкурэнцыя паміж вытворцамі натуральнага і адноўленага малака".

15 верасня ў Сочы прайшла нефармальная сустрэча Пуціна, Назарбаева і Лукашэнкі. 17—18 верасня там адбудзецца II Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У другі дзень форуму запланаваная сустрэча Пуціна і Лукашэнкі.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 17 верасня 2015
 
Дата публикации:17.09.2015
Тематика:Товары из Беларуси, ЕАЭС
Просмотров:1389
 
Ключевые слова:
Сухое молоко Молочный напиток Техрегламент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме